Этнашкола батлейка запрашае! / Дараванне.

"Даруйце мне дзеля Хрыста і я дарую вам!" -  сёння паўсюдна чуваць такія словы, з якімі людзі звяртаюцца адзін да аднаго! Як жа, вось і прыйшло самае-самае перадпосце з яго найвышэйшай праявай - звычаем прасіць прабачэння адзін у аднаго перад вялікім постам, перад чаканнее светлага свята Вялікадня!
Звычай  з царкоўнага абіходу так цесна ўплёўся ў традыцыйную народную культуру, што сёння ўжо і веруючыя і няверуючыя лічаць яго неад'емным рытуалам гэтага апошнягя перадпоснага дня.
Можна колькі заўгодна спрачацца на багаслоўскія тэмы, але гэты звычай такі пранізлівы і шчымлівы і, пэўне ж, такі патрэбны людзям. бо  інакш  не трымаліся б за яго людзі столькі часу, праз столькі пакаленняў!
За вокнамі чуецца царкоўны звон, што кліча прыхаджан на  вячэрнюю службу, ужо па поснаму чыну, а ў маленькай вёсачцы, што прытулілася  са ўсех бакоў да калматых яловых прылескаў ды вузенькай рачулкі, таго звону і не чуў ніхто, бо бліжэйшая царква за кіламетраў 10, у мястэчку. Але і тут быў свой чын, які свята выконваўся з роду ў род. І вось падхадзіўшыся, пацягнуліся чародкі суседзяў адзін да аднаго, ды прыпыняліся невялікімі "кагальцамі", як казалі бабулі, у каго небудзь каб "выправіць запускі ды пазбавіцца закускі"  Знаёмы скрып ганкавых палавіц ды ляпанне клямкі  з уваходных дзвярэй запэўнівала, што і да нашае хаты прыйшлі, каб "палохаць закускі"!))) Чынныя вітанні, ды дзяжурныя прыгаворкі "навошта ж неслі", "  а вось засталося ды неслі, каб не звялося",  гэдак жа чынна пераходзілі ў застолле, за якім дзецям месца і не было, бо да гэтага і блінцоў пад'елі і бабуліных "пляцкаў" ад пуза з малаком!) Але  калі ты  паспеў заўчасна схавацца на печы, то ніхто цябе адтуль ужо і не выкурыць, а затым і забудуцца. І тут не зявай. слухай цікавіны ўсялякія!  А там на стол ужо перабраўся запацелы графін  "з карэньчыкамі", акружаны місамі з грыбцамі ды перакладзенымі здорам блінамі - картафлянікамі, дымелася бульба з засмажанай цыбуляй і ўсё гэта прыпраўлялася такой здатнай бяседай  ды песнямі, а  ўжо на адыходзе,  пасля  "аглоблевэго" кілішка, і гаспадары і госці шчыра , са слязамі прасілі адзін аднаго прабачыць, бо хапала ж усяго ў сялянскім жыцці, але адно мацавала ўсё гэта, давала людзям магчымасць і жыць, і выжываць - гэта нястрыманае памкненне заставацца людзьмі!
І вось сёння. успамінаючы тое "Табе ж куме, шанаванне і мне ад цябе вітанне! Не ўспомнім злога. бо адна ж у нас дарога! Бывайце багаты ды мінайце нашай хаты! А сёння дабраноц каб клікалі на Вельканоц!", я гэдак жа шчыра абдымаю суседа ды знаёмых з выбачэннем ды прабачэннем! Даруйце ж мне, дарагія мае, дзеля Хрыста Бога ды дзеля мяне самога! І я вам дарую, ды вас шаную!
  • sonejka-ja, 10.03.2019 20:32 #
    +1
    1
    Якое ўсё ж яно, даўняе, народнае, шчырае і душэўнае, духоўнае! Так пранізліва... Дзякуй! 
    ответить на комментарий
    • batleya, 10.03.2019 20:33 #
      +1
      1
      І Вам таксама!)
      ответить на комментарий
  • elina, 10.03.2019 20:42 #
    +1
    1
    Даруйце мяне!
    ответить на комментарий
    • batleya, 10.03.2019 21:59 #

      Дарую сам і Гасподзь даруе!)
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 10.03.2019 21:47 #
    +1
    1
    Я больш не буду  
    ответить на комментарий
    • batleya, 10.03.2019 21:59 #

      Залічана!)
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
135 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}