Этнашкола батлейка запрашае! / Блін на стале - свята на покуці!

Масленіца ў самым разгары - яно і не дзіва, толькі лянівы сёння не гаворыць аб гэтым вясёлым звычаі! Але вось якая загвоздка - мала  хто ведае, што звычай гатаваць бліны і частавацца імі гэта прадаўжэнне перадпостнай памінальнай альбо Радзіннай суботы, калі людзі не проста паміналі сваіх продкаў, але і ўспаміналі ўсе іх  добрыя справы, садзіліся за вячэру  з абавязковымі блінамі, дзе старэйшы ў доме раздаваў кожнаму блін і абавязкова пакідаў на талерцы  продкам (дзядовем).
Што тычыцца розных масленічных гулянняў, то ў беларусаў яны не вельмі былі распаўсюджаны, у адрозненне ад нашых усходніх суседзяў, дзе рытуальнасць гэтых дзён паступова  саступала месца забаўляльным дзеям. 
Самі бліны, маючы форму круга, сімвалізавалі бясконцую повязь і сувязь продкаў і нашчадкаў, прычым заўсёды лічылася, што  ў гэтыя дні кожны з продкаў  каштуе разам з нашчадкамі гэтуя няхітрую і смачную страву ды моліцца разам аб дараванні Божай міласці. Нездарма ж гэта, бо наперадзе - Вялікі пост, час, калі чалавек павінен сам для сябе вырашыць , па якой сцяжынцы далей яму ісці ў гэтым свеце, і тут успаміны аб справах продкаў як ніколі патрэбныя былі, каб праз іх, нібы праз якую  прызму,  паглядзець на сваё жыццё. 
І ўжо пасля частавання лічылася, што можна і ў суседзяў запытацца, ці елі той блін, а як не, то і падзяліцца гэтай няхітрай і такой неабходнай у гэтыя дні  стравай!
А яшчэ блін - гэта своеасаблівы салярны сімвал,  напамін аб леце, што абавязкова прыйдзе з "хлябамі ды млынамі, стагамі  ды валамі" , "...каб мець велькі блін на донцы трэ да працы ўстаці з сонцам!"
"Бліновыя дні", "запускі", "радзейныя блінцы", "прыпостнікі", "душагрэі -  вось такія назвы гэтых дзён прывезлі мае маладыя батлеі, Насця ды Кацярынка, прывезлі з Берасцейшчыны ды Наваградчыны, а да іх яшчэ і прыгаворкі:
"Запускі з блінамі - душа з дзядамі", "запускі  - з бліном прыкускі, а к  дзедовем за  адпустом", "Ластовіца за вакном - ці ўсе з бліном?"
Сёння  самы час і нам паглядзець і  спазнаць той сэнс кожнага святочнага ці, нават, будзённага дня, каб не сорамна было перад продкамі.
Памятайма, дарагія мае, аб  сваіх продках, каб  быць прыкладам і для нашчадкаў! Дабра вам мяхамі ды сталоў з блінамі!
 
  • sonejka-ja, 03.03.2019 22:59 #
    +1
    1
    Цудоўна! Дзякуй!!! 
    ответить на комментарий
    • batleya, 04.03.2019 17:57 #
      +1
      1
      І Вам дзякуй вялікі!)
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
135 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}