Этнашкола батлейка запрашае! / Праца ці работа?

Бадзёры голас у тэлефоннай трубцы прадставіўшыся нейкім карэспандэнтам моладзевага партала папрасіў падумаць над адказам на пытанне - "Вашыя заняткі ў тэатры гэта больш праца ці яшчэ што?"  Я і слова не паспеў уставіць. як з абяцанем ператэлефанаваць заўтра,  голас знік за кароткімі гудкамі.
Што ж, праца... Яны прыходзяць у чаканні славы. З гэтым нічога не зробіш і таму патрэбна сказаць, што нейкі сэнс ёсць у гэтым. 
Яны вельмі розныя, але амаль усе "хварэюць" адной сучаснай хваробай моладзі - слава павінна прыйсці заўтра ж!) Ніколі не трэба расчароўваць іх у гэтым, толькі паказаць, што слава прыйдзе суадносна затрачанай працы. Працуем. І пытаніі - "Калі ж ужо на публіку?" - не перастаюць гучаць, праўда іх меней і мененй з цягам часу, асабліва, калі пакідаеш іх працаваць адных на якісці момант. Тады яны сапраўды бачаць, што напрацована мала і пачынаюць нанова  працаваць, ужо не чакаючы заняткаў па распісанню. Тады праца пераўтвараецца ў сапраўднае  "ворыва", дзе пераасэнсоўваецца ўсё, што зроблена да гэтай пары. 
Я люблю такія моманты, таму што мае акцёры самі пачынаюць "ляпіць" менавіта свой вобраз, а мае рэжысёрскія патрабаванні для іх нібы дапаможны стэк для скульптара, што стварае аб'ёмны эскіз.

Часта чую, што мае дзеткі вельмі адданыя сваёй лялечнай справе, але гэта не зусім мая заслуга. Колькі на рэпетыцыях слухаеш таго, што павінны яны расказваць дома бацькам??? Божа, гэтыя слёзы!!! Якім "СОПам" гэта вылечыш??? Якімі кансультацыямі ці заняткамі???  Тэлефануюць бацькі. маўляў, самі цяпер  з ім ( з ёй) спраўляйцеся. бо ляціць і на канікулах на вашыя прадстаўленні, рэпетыцыі і чым вы там займаецеся? Мы будзем скардзіцца... і г. д.
 А мы вось гэты іх першы пачуццёвы вопыт асваення нашай суровай сучаснасці  пераносім на ляльку, ажывае яна  і дапамагае перанесці і здрады, і крыўды, ды мала яшчэ чаго!

"Слухайце словы, слухайце сэрца і лялька пачуе вас!" - вось наша мантра, наша малітва, наш алгарытм  поспеху!
А даросламу застаецца зусім драбяза - проста слухаць дзяцей - вушамі, сэрцам, душой,  усёй свёй сутнасцю слухаць і быць гатовым да таго. што ты павінен быць у зоне іх дасягальнасці кругласутачна, бо нязначных праблем, як і нязначных роляў проста не бывае!)

Заззяла першая зорка,
Цені дамоў даўжэюць
Я пачуў, як заплакала сэрца!

 
  • aksinia, 24.02.2019 21:25 #
    +2
    2
    Хорошее у детей занятие. Творческое! Да ещё и с терапевтическим эффектом. ЗдОрово же!
    ответить на комментарий
    • batleya, 25.02.2019 00:07 #
      +1
      1
      Сапраўды, дзеткам вельмі дапамагае!)
      ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 25.02.2019 12:34 #
    +1
    1
    Выдатна!!! Не перастаю захапляцца!!! Усім бы такім "цяжкім" і "лёгкім" дзецям -- апантанага ў добрым сэнсе гэтага слова педагога і Чалавека, як Вы!!!
    ответить на комментарий
    • batleya, 25.02.2019 22:15 #
      +1
      1
      Ну вось, чырванею як бурак, добра, што ніхто не бачыць!))) Дзеці - гэта такі скарб!!!!
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 25.02.2019 22:19 #

        А чаго чырванець-то??? Камплімент цалкам Вамі заслужаны!!!!!! Дзеці -- скарб, я згодна! Толькі далёка не кожны настаўнік-выкладчык-выхавальнік здольны гэта разгледзець-убачыць...
        ответить на комментарий
        • batleya, 25.02.2019 22:22 #
          +1
          1
          )) Трэба каб дзеці найперш разгледзелі хто ты сам такі! А гэта такі паліграф, скажу я вам, сябры!)))
          ответить на комментарий
          • sonejka-ja, 25.02.2019 22:24 #
            +1
            1
            Але ж і дзеці розныя!!!! Вы не забывайцеся, што я хаця і колішняя, але Ваша калега!  Прычым з настаўніцкай дынастыі. Таму ведаю, пра што кажу... 
            ответить на комментарий
            • batleya, 25.02.2019 22:29 #
              +1
              1
              Я памятаю гэта вельмі добра!) Так, дзеці розныя, але адчуванне справядлівасці, нягледзячы на асобы і персоны, вельмі характэрна і для "выдатнікаў" і для "бандзюкоў", у гэтым яны амаль што аднолькавыя! І гэтым "лакмусам" яны правяраюць кожны твой крок. Усе твае прынцыпы нічога не варты, калі ты хоць раз пакрывіў душой! 
              ответить на комментарий
              • sonejka-ja, 25.02.2019 22:33 #
                +1
                1
                Але колькі такіх настаўнікаў, для якіх гэта важна??? Як да цябе ставяцца дзеці?! Толькі не кажыце, што шмат... Раней такімі былі практычна ўсе!!!! Ну, адзінкі не былі толькі... Даўно не працую ў школе, але ў сферы адукацыі засталося шмат добрых знаёмых, з якімі стасуемся... Таму я ведаю, што і як... Вы сапраўды з кагорты сапраўдных, Канстанцін! І не пераўпэўнівайце мяне ў адваротным!!!!   
                ответить на комментарий
                • batleya, 25.02.2019 22:37 #
                  +1
                  1
                  Дзякуй Вам!
                  ответить на комментарий
                  • sonejka-ja, 25.02.2019 22:38 #

                    О, "здаліся" нарэшце!!!    Я рада!!!   
                    ответить на комментарий
  • krem, 25.02.2019 20:30 #
    +2
    2
    Хорошо, что у детей есть вы. Добрый человек и настоящий педагог. 
    ответить на комментарий
    • batleya, 25.02.2019 22:15 #

      Дзякуй Вам на добрым слове, але, найперш за ўсё, добра, што ёсць такія дзеці!!!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
135 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}