Этнашкола батлейка запрашае! / Доўгая рэмарка. Эвалюцыя

Мой сябар  напісаў такія радкі - "Яго вялікасць Час! Ён - Уладар над усім..."  Вось як!!! Вось і ўвесь дыалектычны матэрыялізм у гэтых двух сказах!  Але... якое ж непрадказальнае гэтае валадарства!!!
І калі гэта не разумець, то можна загнаць сябе ў такія жорсткія рамкі, што ўвесь свет будзе здавацца недарэчным  адразу за межамі тваіх разважанняў! Як тады ўспрыняць яго, як зразумець усіх, хто  навокал?
 Майстар-клас работы з літаратурна - факталагічным матэрыялам для батлеечных тэатраў,  сядзяць  педагогі і ў большасці з іх адно пытанне - Якія асаблівасці розных роляў, як іх паказаць толькі голасам,  чым кіраваліся даўнешыя батлейшчыкі, калі  "ажыўлялі" ляльку?
І тут нават мае маладыя акцёры разумеюць,  што  ў чалавечага  рацыяналізму няма  межаў!  Яны загадкава пасміхоўваюцца і пад маё маўчанне па чарзе тлумачаць  КОЖНЫ СВАЁ бачанне  адной і той жа ролі, і адна і тая ж лялька ў руках кожнага  з іх  гэта ўжо асобны персанаж...! А  пачынаючым батлеечным рэжысёрам патрэбныя канкрэтныя інструкцыі, рэмаркі. апісанні і г. д., і забываюцца  мае шаноўныя сябры, што народная культура, захоўваючы сваю вонкавую форму, дажыла да нашых дзён трансфармуючыся ў кожным пакаленні,  якое  мела дачыненне да рытуальных. абрадавых ці мастацкіх яе праяўленняў.
Вось персанаж Салдата ў "Цары Ірадзе" -  гэта  інструмент царскай нянавісці і бязлітаснасці. які  дзейнічае па вышэйшаму загаду, забівае немаўлят і брава дакладвае, што "...у батляемскія страны дзісь схадзілі і ўсіх двухгадовых дзяцей перабілі!..." - у залежнасці ад стану акцёра. ад асэнсавання ім гэтай гісторыі, можа набываць  як рысы безпакаранасці, так і рысы  перажывання і, нават страху за здзейсненае злачынства!
У кожнага пакалення, у кожнага часу свой Цар Ірад , ды што там у пакалення, у кожнага чалавека свой Армагедон! І вялізарны сэнс тэатра, а лялечнага тэатра тым больш, што ў ім, як ні ў якім другім. лялечнік бачыць з боку вобраз, што сам стварае, на яве бачыць СВАЕ перажыванні і перакананні!
 А вось персанаж Салдата з батлеечнай драмы - маралітэ "Салдат ды чорт" (Мір, пач.20 ст.) ужо і сам ахвяра - ідзе з вайны, дзе забіваў ворага, але ж ворагі - людзі і як з гэтым жыць?
"...о мая душа, дзе будзешы? З кім па свеце тым пойдзешы?" - вось, што яго хвалюе, чым прасякнуты ўсе яго  маналогі!!!
Хіба можна уніфіцыраваць гэтыя  перажыванні? Яны настолькі асабістыя!!! І тут хаваецца такая вялікая таямніца  і ,разам з тым, такая простая разгадка -  твой вобраз гэта ты сам! А гэта значыць, што  простым пераўвасабленнем не абысціся, тут патрэбна сапраўдная эвалюцыя свядомасці ў перажыванні вобраза, яго лёсу, яго сумлення, яго дзеяння! І лялечнік СВАБОДНЫ ў  асабістым, СВАІМ асэнсаванні вобраза!
Вось такая сакральная эвалюцыя - ад рэальнай сітуацыі да духоўнага яе адлюстравання ў вобразе!
Ну няма такіх "метадычак", "сцэнарных замалёвак", а ёсць свабоднае  творчае  адлюстраванне СЯБЕ ў канкрэтным вобразе, менавіта гэта і "ажыўляе"  ў спектаклі ЛЯЛЬКУ!!!
...Пусцее зал, зачыняю створкі батлеечнай скрыні, а ў фае 17 -гадовыя батлейшчыкі ўсхвалявана дзеляцца вопытам перажывання вобраза персанажаў  з дарослымі людзьмі, якія з выразам  дзіцячага хвалявання ловяць кожнае іх слова! Эвалюцыя аднак!))

P.S. Асаблівая  падзяка чытачам за цярпенне!))


 
 


 
  • Lapka, 17.02.2019 08:00 #
    +1
    1
    Какое терпение? На одном дыхании прочитала.
    ответить на комментарий
  • batleya, 17.02.2019 11:36 #

    Прыемна, што знайшлі час пачытаць, дзякуй!
    ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 17.02.2019 12:00 #
    +1
    1
    Цудоўна! І такая філасофія глыбокая... І разам з тым зразумелая... Дзякуй Вам! Як сагравае душу тое, што ёсць такія зацікаўленыя людзі, як Вы, якія гараць самі і запальваюць іншых!  
    ответить на комментарий
    • batleya, 17.02.2019 15:57 #
      +1
      1
      Шчыра дзякую!
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 17.02.2019 13:43 #
    +1
    1
    Ээ....я чытаў гэта...Тут на гэтых радках настаўнікі павінны гаварыць, а не пасля таго, як здарыцца бязмежжа. Але ім змяніць безнадзейна састарэлыя падручнікі надзвычай цяжка і цяжка. І ў бліжэшыя часы наўрад ці удасца. Менавіта таму яны і маўчаць   Элемусік пра гэта здагадваецца. А я намякнуў. Культурна    Таму яна і маўчыць) Гы...  
    ответить на комментарий
    • batleya, 17.02.2019 23:18 #

      Пераблыталі посты?) Але мне заўсёды цікава ведаць Вашыя меркаванні.
      ответить на комментарий
  • Lea, 17.02.2019 13:45 #
    +1
    1
    як добра!!!!
    ответить на комментарий
    • batleya, 17.02.2019 15:52 #

      Дзякуй!)
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
135 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}