Этнашкола батлейка запрашае! / Доўгая рэмарка. Традыцыйнасць.

Як аднойчы казаў знакаміты Эдвард Радзінскі - " Я не знаёмы з сястрой таленту!", таму прашу прабачэння, дарагія сябры за многаслоўе!))
На сцэне ідзе прадстаўленне батлейкі "Цар Ірад", граюць дзеткі-школьнікі. Усё цячэ сваёй чарадой:  і персанажы -лялькі, і калядкі і віншаванні і, як належыць, абмеркаванне пасля спектакля ў сваім коле асаблівасцей  адыгранай дзеі, бо колькі не прадстаўляй батлейку, ды хоць запар колькі разоў, кожнае прадстаўленне будзе грацца па рознаму,  кожная дзея будзе непазнанвальнай на папярэднія!. 
Дзіўна, але які б не быў узрост акцёраў заўсёды  абмяркоўваюцца асаблівасці персанажаў Ірада, Смерці, Чорта, Рахілі і ў меншай ступені -  Лэйбы ды Соры, яўрэйскіх персанажаў дзеі, прататыпамі якіх заўсёды былі местачковыя яўрэі!  
У даследаваннях этнографаў і гісторыкаў народнага мастацтва асаблівымі характарыстыкамі гэтых персанажаў згадваюцца "падманшчыкі", "ашуканцы", "хітруны" і г.д.  Але вельмі рэдка хто паказвае своеасаблівы гумар гэтых персанажаў, іранічнасць іх выказванняў і дзеянняў, а яшчэ радзей - жыццярадаснасць і весялосць.
Так, ролі Ірада, Смерці, Анёла, Трох цароў ды Рахілі вельмі значныя для разумення сэнсу святочнай дзеі, але персанажы простых местачкоўцаў - яўрэяў вельмі каштоўныя тым, што захоўваюць у сабе, у сваіх дыялогах, традыцыі адносін, маўлення тагачаснага мястэчка! І калі галоўныя персанажы розных батлеечных школаў будуць мець амаль аднолькавую сюжэтную скіраванасць, то персанажы- яўрэі абавязкова ў сваіх дыялогах будуць несці  адбітак таго асяроддзя, у якім былі падгледжаны прататыпы гэтых самых персанажаў!

Лялькі Лэйбы і Соры
 
І пераходзячы ад "Цара Ірада" да дзеяў - маралітэ ў батлейцы,  хочацца заўважыць. што ў іх канкрэтныя персанажы - яўрэі (Ліхвяр з "Салдата ды чорта", Крамнік з "Дароў") пісаліся тагачаснымі аўтарамі - батлейшчыкамі  менавіта з суседзяў - местачкоўцаў яўрэйскай нацыянальнасці. І менавіта вось гэтыя персанажы п'ес - маралітэ  вельмі адметныя, па свойму цікавыя і для акцёра, і для даследчыка - этнографа.
Успамінаю, калі збіраў звесткі аб батлейшчыках з Міра і шанцавала знайсці ўспаміны, то як ажыўляліся мае рэспандэнты і першым, каго ўзгадвалі, быў персанаж -яўрэй!!!
Так, у  дачыненні да асобы персанажа  Ліхвяра з дзеі "Салдат і чорт" (пач. 20 ст) дапамаглі ўспаміны Уладзіміра Лабазы аб гаспадары тарговай лаўкі Стальмаху, у сям’і якога і сапраўды быў стрыечнік Майсей , альбо Мэйза - Грэйза, якяго дражнілі, за тое, што ён “..крывіў словы па польску і па руску каб важней быць, а мовіў нібы грэйзаў (неахайна пісаў) атлічным пяром па кары!))"  І тыя асабліва каштоўныя фразы гэтага персанажа вельмі каларыстычныя для батлеечнага прадстаўлення - "Варэх тэ вой, на картузе - цэшка, на подпрузе - бляха, жадам збавеня от дзісего страха!", "Дзе ж моя кубарка, со злотымі хованка! Ой, то вэй, пшыяцёле, то вы былі круцёле!" Ці  яшчэ ў адной адроджанай  дзеі - "Дары" (30-я гады 20 ст.), дзе Крамнік. пачуўшы аб нараджэнні Цара -Хрыста думае перш за ўсё, як дагадзіць зямному цару і ізноў жа. асаблівыя фразы, якія надаюць прадстаўленню свой. асаблівы мясцовы каларыт -  "Вацэх-мацэх, злоты к грошу!", "Не хоцелось бы розвару прэзент несці тому цару", "Але і лішнего мэтра я не маю! Во - галетра!" - якраз, як мірскі крамнік  Янкель Буш.

Лялька Крамніка
 
Вось таму гэтыя персанажы не такія і простыя - яны носьбіты часцінкі культуры соцыума беларускага мястэчка. І, Божа мой, як жа складана без вывучэння гістарычнага аспекта таго соцыума ўзяць Ляльку  і адыграць ролю яўрэя -Крамніка, альбо Ліхвяра. 
і я не "злезу", пакуль акцёр не пражыве ўспамінамі , замалёўкамі той час! І вось яшчэ адна прычына, па якой , пэўне, не вытрымліваюць акцёры, хоць  ўсё гэта, каторы ўжо раз, заўсёды  перажываю з імі разам!!! І кожны раз грызе мяне ўнутры - "Яны ж дзеці!!!", але  як жа дасць Голасу схлусіць???
Дабранач, мае дарагія сябры і калыханка ў тэму

 
  • Zveroboy, 10.02.2019 21:48 #
    +1
    1
    Эдвард Радзінскі - мой любімы інтэллектуал. Ён цудоўна распавядае пра гісторыю. 
    ответить на комментарий
    • batleya, 10.02.2019 21:51 #

      Згодзен з Вамі, паважаны, на ўсе сто!!! Ён не проста інтэлектуал, ён - самы сапраўдны Грамадзянін!  
      ответить на комментарий
  • elina, 10.02.2019 22:49 #
    +1
    1
    Вы хоть записываете на видео выступления?
    ответить на комментарий
    • batleya, 10.02.2019 23:06 #

      Так.  пачалі патроху)
      ответить на комментарий
      • elina, 10.02.2019 23:07 #
        +1
        1
        Это очень важно.
        ответить на комментарий
        • batleya, 10.02.2019 23:08 #

          Згодзен, толькі часу бракуе)
          ответить на комментарий
  • Lapka, 11.02.2019 05:53 #
    +2
    2
    Ваши рассказы достойны отдельного цикла передач для канала"культура". Я бы с удовольствием посмотрела.
    ответить на комментарий
    • batleya, 11.02.2019 08:22 #

      Дзякуй Вам! Засаромелі зусім!)) Не гаварыць аб гэтым ужо няма як! Вельмі многа ў сучасным культурным асяродку псеўдафальклорнага настрою, тым больш што адным фальклорам тут не закрыеш справу захавання народнай культуры. Справа ў тым. што культурная спадчына з'ява, што ўвабрала ў сябе шмат традыцыйнасці і нават некаторай абраднасці, таму вельмі важна сёння разумець, што мы павінны захоўваць, што трансліраваць людзям.
      ответить на комментарий
      • Lapka, 11.02.2019 09:47 #
        +1
        1
        Вы знаете, псевдофольклор, конечно, зло, но это лучше, чем полное отрицание своей культуры.
        ответить на комментарий
        • batleya, 11.02.2019 15:31 #

          Можа яно і так. Як кажуць, з двух бед адна лягчэй!)
          ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 11.02.2019 13:27 #
    +1
    1
    Вельмі цікава і пазнавальна! Дзякуй! Далейшых творчых знаходак і здабыткаў, адмысловых спектакляў і дзетак, якія сапраўды гэтым жывуць і пражываюць -- разам з Вамі!
    ответить на комментарий
    • batleya, 11.02.2019 15:30 #
      +1
      1
      Шчыра дзякую за добрыя пажаданні!)
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
135 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}