Этнашкола батлейка запрашае! / Доўгая рэмарка. Анёл

Недзе там, далёка, далёка,
Недзе там, дзе душа твая мроіць,
Недзе там, дзе думкам штодзённым
Пэўна месца не будзе ніколі
Там хаваюцца светлыя крылы,
На якіх ты ў снах прылятаеш
Дорыш радасць і жаль адганяеш
І няма побач месца для злога...
Хоць калі, паглядзі сабе ў вочы
Твой анёл па табе так сумуе!!!

Вось і чарговая рэпетыцыя. Але каму я хлушу - чарговая! Кожны раз, калі прыходзяць новыя акцёры, пачынаецца пошук, не, не вобраза, вобразы якраз вядомыя, пачынаецца пошук характара! А лялькі чакаюць, ім без працы аніяк нельга! І сярод іх той самы, з доўгімі ільнянымі валасамі,  у пабліскваючым хітоне, з кветкай ці галінкай у руках - Анёл!
Здавалася б, чаго там, па законах батлеечнага жанру Анёл - проста транслятар вышэйшай Боскай волі, які там характар - праз некалькі заняткаў навучымся манатоннаму дэкламаванню і гатова! Але...Але вось тут і прачынаецца разуменне таго, што напісана ў Кнізе Быцця -"Створым чалавека па вобразу Нашаму  і падабенству Нашаму" (Кн. Быцця 1, 26)
Мая моладзь і не думае ніколі, што ў кожным ёсць часцінка Боскасці - ну чым не Анёлы!)  Але ж і словы, якія калісці прамаўлялі продкі, калі прыходзілі віншаваць суседзяў з Нараджэннем Хрыста, нібы сакрэтны код, таемны ключ да раскрыцця таго высокага сэнсу разумення, здаецца, простай дзеі - выходзіць Анёл і прамаўляе:
Дбайце людзі о вашэй душы
Несмяротнай і Божай ласцы
Бо атвет яе будзе не ў земстве
Прыме свой яна жрэбій ад Бога
Мо ў прасветлым нябесным царстве
Ці мо ў пекле бяздэльным, горкім!?
("Салдат ды чорт" Мірская батлеечная дзея пач.20 стагоддзя )

Тут мала манатонна-узнёсла прачытаць словы, тут трэба аб гэтым СКАЗАЦЬ, каб  табе паверылі, а так сказаць можна толькі душой, не розумам!
І яны гавораць, гавораць адкрыта, той самай душой, якая столькі ўжо перанесла!!! І ў адным голасе гучыць такая радасць, што хоць прыцішвай яе (і гэта ж вачэй яшчэ не відаць з-за перагародкі!!!), а ў другім  - такая горыч, такая шчымлівая бездапаможнасць, хоць у вачах спакой і нават упэўненнасць! Але наш інструмент  - голас, ён і струна,  і клавіша і смычок!
Мы не навучыліся пераафарбоўваць свой голас, няма такога "танальніку" ці фарбаў грыму, якія б перайначылі сутнасць  нашага  голасу! Нават скажоны ён не схлусіць! Смяецца голас, а слёзы з вачэй, плача голас, а сэрцу лягчэй!
 І я заўсёды кажу сваім акцёрам - адкрыйце свой голас, не перашкаджайце яму,  ён сам усё скажа за вас! Можа па гэтаму пасля колькіх заняткаў не бачна і паловы тых,  хто так жадаў пераўвасаблення,  бо не кожны вытрымае СВАЮ праўду. а гэта ж яшчэ дзеці!
І вось новы дзень, новая сустрэча і падае лялька ў руках, і стома пранізвае наскрозь, але голас... голас  паступова "скідвае" непатрэбнае рыззё і на наступных паўторах я нават і не гляджу - я слухаю, бо гэта гаворыць Анёл, што жыве ў кожным з нас!
І не перастаю кланяцца сваім дарагім акцёрам!





 

 



 
  • aksinia, 10.02.2019 09:52 #
    +1
    1
    Цудоуная замалёука!
    ответить на комментарий
    • batleya, 10.02.2019 18:44 #
      +1
      1
      Дзякуй! Цудоўныя дзеці, з якімі працую!)
      ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 10.02.2019 11:12 #
    +1
    1
    Супер! Нават слоў мала, каб апісаць усе ўражанні ад прачытанага і асэнсаванага. Сапраўды, успрымаеш не зрокава, а душой. Тут Вы таксама раскрылі і сваю душу, Канстанцін...  
    ответить на комментарий
    • batleya, 10.02.2019 18:47 #
      +1
      1
      Шчыра дзякую за разуменне! Сёння дзяцей можна спазнаць толькі адкрыўшы ім душу, інакш аніяк!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
135 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}