Этнашкола батлейка запрашае! / На мяжы...

Сёння, нарэшце такі, пасля доўгіх самастойных чытанняў ды вывучэння асаблівасцей маёй пісаніны: рэмарак, супярэчлівых патрабаванняў, акцёрскіх замалёвак - эмоцый  ды яшчэ мноства ўсялякіх патрэбнасцей))), мае новыя акцёры "выйшлі ў свет"!!! "Свет" праўда абмежаваўся рэпетыцыйным залам, але ...лялька ў руках пераварочвае ўсю свядомасць! Гэта ж ёй трэба аддаць (без перабольшвання!!!) частку свайго "я", "зляпіць" часцінку сябе ў кавалку дрэва і шматочках тканіны - гэта сапраўднае адчуванне Творцы!
Мае "мацёрыя" кадры рыхтуюць эскіз выпускной дыпломнай работы - насценны рознастылёвы роспіс, вось і знайшоў я час для сваіх "зялёнак" (так я з іх пасмейваюся!)), новых зорачак батлейкі!
Так сталася, што ўпершыню за многа гадоў асноўнымі кадрамі сталі дзяўчаткі!) Менавіта яны вытрымалі  жорсткі адбор, прайшлі праз нудныя  заняткі гукавымаўлення, прапрацоўкі дыялектаў і ўсялякай другой "нуды"! Але вось яны,  з шырока раскрытымі вачанятамі, з перарыўным дыханнем выводзяць ляльку і...першыя "страты" голасу і рухаў, і паўторы - адзін, другі , трэці ... (Божа, гэта ж дзеці, а я, стары дурань, тут "цюкаю" іх!!!) Але вось і сам акцёр заўважае, што лялька - яна ж жывая! Што мяжа, якая аддзяляе ўяўны свет ад гэтай рэальнасці, праходзіць тут, побач, якраз па сцяне - перагародцы, за якой - Мяне ўжо няма, а ёсць Лялька, са сваім характарам, паводзінамі і нават жыццёвымі мэтамі!!!) Тая мяжа, якую бывае так цяжка адчуць у рэальным жыцці, бо чакаеш, што нешта павінна адкрыцца, узарвацца букетам вымярэнняў! А тут ты сам прарываеш гэтую туманную  бязважкую  мярэжу і раптам становішся па-за часам і можаш з боку смела паглядзець на дзецішча сваіх эмоцый, свайго характару і зразумець, нарэшце, самога сябе! А яшчэ - адчуць, што даруеш надзею, любоў поўнымі прыгаршчамі!!! Але гэта яшчэ прыйдзе. а пакуль... пакуль мае дзяўчулькі толькі адчыняюць гэты таемны свет і нясмела, праз маленькія акенцы глядзяць на яго!!! Не бойцеся, я ж тут, побач! Смялей!!!)
P.S. Выбачайце за фота!) Здымкі рабіў таемна ад акцёраў, "ужывую"!))



 
  • Lapka, 07.02.2019 09:57 #
    +2
    2
    Надо понаблюдать за ними (за куклами) тайком. А вдруг они живут своей тайной жизнью и отсюда характер))
    ответить на комментарий
    • batleya, 07.02.2019 18:48 #
      +1
      1
      )) Аднойчы прыбіральшчыца ў каледжы прыпыніла мяне і загаворшчыцкім голасам сказала, што там, у памяшканні тэатра, нехта то шаргаціць, то крэхча і я сказаў, што гэта лялькі, якія сумуюць без працы!) Ды і на  самой справе, колькі людзей са сваімі характарамі папрацавалі з гэтымі лялькамі,  таму "свая" аўра ёсць  у кожнай лялькі! 
      ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 07.02.2019 11:43 #
    +2
    2
    Вельмі душэўна! Сапраўды кранае!
    ответить на комментарий
    • batleya, 07.02.2019 18:48 #
      +2
      2
       Дзякуй Вам!
      ответить на комментарий
  • terrakomforta, 09.02.2019 08:52 #
    +1
    1
    Спасибо! Арт - терапия просто необходима новому набору!
    ответить на комментарий
    • batleya, 09.02.2019 12:26 #

      стараемся!)
      ответить на комментарий
  • elina, 09.02.2019 18:26 #
    +1
    1
    Не перестаю удивляться и вдохновляться!
    ответить на комментарий
    • batleya, 09.02.2019 22:01 #

      Дзякуй вялікі за прыемныя словы! Кожны раз, калі адкрываю батлеечную скрыню, кожны раз адчуваю як першы ! Такая яна, батлейка!)
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
135 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}