Этнашкола батлейка запрашае! / "Малюнкі з выстаўкі"

Ну вось, нарэшце  гэта здарылася - я амаль не паспеў пабыць адзін на адзін  з экспанатамі творчай выставы маіх вучняў і калег!!!) То заняткі, то рэдактура артыкулаў. то нейкія неспадзяваныя камандзіроўкі - як заўсёды, справы, справы,  справы..., а проста заціхнуць сярод застылай творчай думкі, хаця б з паўгадзіны пабыць у атачэнні гэтай прыгажосці так і не змаглося!
Велмі рады, што леташняя прапанова  размяшчаць такія выставы ў тэатральнай зале нашай "Батлейкі"  была адзінадушна ўспрынята ўсімі калегамі!!!! Думаю, гэта лепшае месца для творчых прэзентацый, бо тут заўсёды пануе нейкая асаблівая атмасфера, што  дазваляе бачыць работы ў новым, дагэтуль невядомым ракурсе.
Але  сёння, заздачыўшы першакурснікаў "вясёлым" заняткам  папрактыкавацца ў навыку  расшыфроўкі табліц з прыкладамі генетычнага кода ( думаю, аўтар падручніка "Біялогія" для 10 класа ўжо папрасіў дазволу знікнуць у якой небудзь экватарыяльнай краіне!))),  я дазволіў сабе, захапіўшы хоць хвіліны перапынку, проста пабыць ля ўпадабаных экспанатаў, прыхаваўшыся ў групе наведвальнікаў!!!


Як заўсёды , вучні нашага кераміста Святланы Леанідаўны на ўзроўні, а драконы і мурашы - мая слабасць!)))


 

Прыемна здзівілі, ужо не кажу, што неймаверна парадавалі, малюнкі  Наташы Свідзінскай! Яна таленавіцейшы чалавек і дзякуй Богу, што ў яе атрымліваецца здзіўляць гледача з кожным разам усё больш і больш!!!


 Шкада, што не атрымалася фота "Месяцавай гойданкі", але абяцаю, што пры першай жа магчымасці вы яе ўбачыце, дарагія мае блогеры!!!
Ну і бацікі, якія заўсёды хвалююць!!!!! 

 Адзін з упадабаных твораў - спалучэнне роспісу і аздаблення ніткамі ды кутасамі - прыгожа і загадкава!))
Шкада, што ў Гродна, упадабаныя абласнымі экспертамі экспанататы, трэба даставіць ужо 5 лютага і дзяўчаты - майстры хуценька разбіралі выставу  дзеля апісання экспанатаў ды іх  пакавання.
Але задавальненне я атрымаў! І няхай не так пашчасціла, як у прайшоўшыя гады,  задавальненне ў вачах нашых гродзенскіх гасцей   многае значыла для мяне! 
А яшчэ - мае дзеткі самыя лепшыя!!!!!) 
  • elina, 02.02.2019 01:31 #
    +1
    1
    Какие вы все молодцы! И детки Ваши, и Вы!
    ответить на комментарий
    • batleya, 02.02.2019 08:20 #

      Дзякуй Вам!) Я тут так сабе, а вось дзятва ды мае калегі - гэта сапраўдныя малайцы!!!
      ответить на комментарий
      • elina, 02.02.2019 09:08 #
        +1
        1
        Не скромничайте))
        ответить на комментарий
  • Joy, 02.02.2019 09:22 #
    +1
    1
    Уражана. Прыгажосць i фантазiя у' кожным творы.
    ответить на комментарий
    • batleya, 02.02.2019 10:30 #

      Сапраўды так! Люблю вечарам, як нікога няма пахадзіць адзін сярод гэтых усплёскаў творчай думкі, вельмі  дапамагае настроіцца на працу!
      ответить на комментарий
  • Nayana, 02.02.2019 09:24 #
    +1
    1
    Очень впечатляет!
    ответить на комментарий
    • batleya, 02.02.2019 10:28 #

      Дзякуй! Сам заўсёды здзіўляюся, хоць і ведаю сваіх калег і вучняў вельмі добра!
      ответить на комментарий
  • ProstoOdinChelovek, 02.02.2019 10:08 #
    +1
    1
    Очень талантливо!  Заинтересовали портреты девушек с украинским и российским флагом. У этих работ есть какая-то особая история?
    ответить на комментарий
    • batleya, 02.02.2019 10:23 #

      Аўтар работ прыехала жыць з сям'ёй у Беларусь з Расіі. Вельмі, вельмі таленавітая дзяўчына, са сваім поглядам на ўвасабленне мастацкіх вобразаў! Пра гісторыю малюнкаў  абавязкова спытаю!)
      ответить на комментарий
      • ProstoOdinChelovek, 02.02.2019 10:29 #
        +1
        1
        Спасибо за ответ! Талантливые дети и молодёжь вселяеют в меня веру в счастливое будущее нашей цивилизации
        ответить на комментарий
        • batleya, 02.02.2019 10:31 #

          ))
          ответить на комментарий
  • aksinia, 02.02.2019 11:16 #
    +2
    2
    ЗдОрово украшают мир такие выставки!
    ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 02.02.2019 11:37 #
    +1
    1
    Супер! Малайцы! Таксама люблю бываць на такіх выставах... 
    ответить на комментарий
    • batleya, 02.02.2019 11:58 #
      +1
      1
      Вось і завітайце як небудзь!)
      ответить на комментарий
  • Olga-A, 04.02.2019 23:00 #
    +1
    1
    Самобытность производит впечатление.  Портреты экспрессивные. Колорит широкий. Мне кажется автор с большим характером. Последняя работа уютная, наивная, кажется в каждый узелок нашёптан секретик. Приятно знать и видеть.
    ответить на комментарий
    • batleya, 04.02.2019 23:06 #

      Усё сапраўды так, як Вы і кажаце! Аўтар малюнкаў - сапраўдная разумніца і неардынарны чалавек, нягледзячы на свае маладыя гады! Ганаруся, што маем такіх навучэнцаў! А вузельчыкі...)) - гэта такі твор настрою, а калі  па праўдзе - на нова пераробленая работа, ад старой амаль нічога і не засталося!) Вось такія яны - людзі мастацтва!))) Так што, завітвайце ў госці - пабачыце яшчэ больш!)
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
135 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}