Этнашкола батлейка запрашае! / Працуем!

На вуліцы бясконца цёплая восень, а ў маім каледжы халадзіна - парвала цеплатрасу (ну як звычайна, ацяпляльны ж сезон!))) Рабочыя варушацца , нібы жукі! Малайцы хлопцы, хутка ўсё лакалізавалі, спадзяюся , што скора пацяплее! Холаду не баюся, перажываю за батлеечных лялек - ва ўзросце ж ужо))) Але ім няма калі мерзнуць , бо нарэшце зачасцілі мае маленькія акцёры - дзятва з суседняй школы!!! Развучваем "Цара Ірада" - Каляды ж скора!))  І калі праца з дарослымі - гэта заўсёды спланаваны вынік, то з малечай - гэта проста радсная непрадказальнасць!!!!
Я проста купаюся ў іх шчырасці і  апантанасці развучваннем п'есы, а сонечны бляск гэтых вачанят сагравае ўсё, што знаходзіцца ў зоне іх дасягальнасці!
Лялька ў тэатры - не дзіцячая забава, гэта свая філасофія  і свая праекцыя  жыцця, якое яна атрымлівае ад лялечніка, але толькі дзеці могуць адкрыць маленькія таямніцы характару і зрабіць лялечную дзею  сппраўды жывой! Люблю іх вельмі!
Фоткам таксама холадна!)))



 
  • aksinia, 06.11.2018 08:51 #
    +2
    2
    Жаль, что Вы не в Витебске. Обязательно привела бы к Вам своих внуков. Маленьким артистам - успехов!
    ответить на комментарий
    • batleya, 06.11.2018 14:00 #

      Дзякуй вялікі Вам! Гасцям вельмі рады!
      ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 06.11.2018 22:54 #
    +1
    1
    Выдатна! Так здорава напісана! Адчуваецца такі настрой -- праніклася! Малайцы і Вы, і дзеткі! А наконт холаду... Ну хто ж яшчэ так Вам паспачувае, як не я!!!    Бо на сваёй скурцы ўсё адчула дома... Пабольш цяпла ў сэрцы і ў наваколле -- шчыра!!! 
    ответить на комментарий
    • batleya, 07.11.2018 21:06 #
      +2
      2
      Велічэзны дзякуй!)) Настрой сапраўды шыкоўны, асабліва калі працуеш з дзеткамі! А Вас няхай заўсёды сагравае Ваша дабрыня і шчырасць!
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 07.11.2018 21:08 #
        +1
        1
        І Вам дзякуй!    
        ответить на комментарий
  • Elem, 07.11.2018 21:44 #
    +1
    1
    прыемна што Вы есць! 
    ответить на комментарий
    • batleya, 07.11.2018 21:47 #

      Дзякуй!  Прыемна, што магу сказаць тое ж і пра Вас!)
      ответить на комментарий
  • Nayana, 07.11.2018 21:51 #
    +1
    1
    Я бы хотела побывать на ваших занятиях!!
    ответить на комментарий
    • batleya, 08.11.2018 01:17 #

      Прыязджайце, буду рады!
      ответить на комментарий
  • GuVera, 08.11.2018 16:51 #
    +2
    2
    Странно, что Ваш пост на главную не поставили)  Хотя, такие посты уже давно неформат-портала( Вы здесь остались "последний герой"!)  У меня в блоге было несколько фоторепортажей про посещение подобных мероприятий) И кукольный театр в городе есть, очень известный - недавно была всемирная неделя театров,  так к нам приезжали мини-театры из Швеции, Франции и России... К сожалению, не получилось в этом году побывать(((  Извините, что пишу не на "мове" - с телефона так удобнее) В любом случае, мой Вам респект! 
    ответить на комментарий
    • batleya, 08.11.2018 20:45 #
      +2
      2
      Дзякуй Вам за добрыя словы!  На галоўнай пост ці не - асабліва не турбуе!) Усё адносна ў гэтым свеце і каму трэба  - той і прачытае: хочацца заўсёды шчырасці ва ўсім, а не пустой ветлівасці!) Наконт "нефармату" - гэта было б увогуле шыкоўна: не люблю шэрасці і аднастайнасці ні ў чым!!!) Ды і паяскравей ёсць посты, павастрэй па зместу! А яшчэ  - я вельмі многа адчуваю непадробнай цеплыні ад блогераў, і за гэта ўсім - паклон вялікі!!! Праца з лялькамі  - гэта сама па сабе "нефарматная " справа, тым больш, калі займаешся рэканструкцыяй амаль 100-гадовых прадстаўленняў: тут і мова не літаратурная, а адметная для свайго часу , местачковая, і канты непрывычныя, такія поліканфесійныя. што некалькі турбуе ці католікаў, ці праваслаўных, і лялькі не "прылізаныя" - тэатр жа з народа выйшаў, хоць мы і носім з гонарам званне "Народны калектыў" з 1997 года. А тэатральныя фестывалі  - проста цуд, таму трошкі і па добраму зайздрошчу Вам! Ну і канечне ж запрашаю ў госці да нас, У Мір - буду вельмі рады вітаць Вас! Божай дапамогі ва ўсім!
      ответить на комментарий
      • GuVera, 08.11.2018 22:06 #

        I Вам дзякуй за дабро!    Вельмi шчырыя словы, разуменнi. Наконт блогаў не хОчу зараз пicаць, пазней выдам Манiфест!) Я ужо 8 год у блогасферы i амаль 20 ў журналicтыцы ;) Заусёды ёсць што сказаць, але на гэтай пляцоўцы амаль ужо няма з кiм размаўляць, акрамя Вас ды яшчэ двух асоб)) Астатняе - нецікава. Дарэчы, Ваша запрашэнне прымаю i, мабыць, ў наступным годзе завiтаю ў госці ў Мір паглядзець Батлейку з дзецьмі! Ужо сустакалася з некаторымі блогерамі у Гродна і Мінску) У сваю чаргу, запрашаю Вас у Слонiм - у 2019 там будзе святкавацца рэспубліканскі День пісьменнасці, рыхтуецца шмат мерапрыемствау - можа і Вы са сваім тэатрам прынялі б удзел?!
        ответить на комментарий
        • batleya, 08.11.2018 22:22 #

          Дзякуй за запрашэнне! Чаму б і не? Дарэчы, у  Слоніме мы выступалі ў будынку тэатра некалькі год таму.
          ответить на комментарий
          • GuVera, 08.11.2018 22:25 #

            Там зараз новы будынак тэатра, нарэшце рэканстравалі! Пра Ваш удзел магу спытаць) Напішыце электронную пошту)
            ответить на комментарий
            • batleya, 08.11.2018 22:28 #

              petriman1970@gmail.com
              ответить на комментарий
              • GuVera, 08.11.2018 22:31 #
                +1
                1
                Спытаю і напішу Вам на працягу Лістападу)
                ответить на комментарий
                • batleya, 09.11.2018 07:25 #
                  +1
                  1
                  Дзякуй і чакаю ў госці!)
                  ответить на комментарий
      • GuVera, 08.11.2018 22:10 #

        А вось Вам маленькае прывітанне з Нямеччыны, наш мясцовы тэатр:  
        ответить на комментарий
        • batleya, 08.11.2018 22:27 #

          Класна! Даволі імпэтныя лялькі! На фестывалі Нябёсы 2018 года прымалі ўдзел театр «Thomas Herfort Marionettes» і "Lumumba" з Германіі
          ответить на комментарий
          • GuVera, 08.11.2018 22:28 #

            О да, лялькі тут імпэтныя!))) Вельмі удалае слова, трэба запомніць!
            ответить на комментарий
            • batleya, 08.11.2018 22:30 #

               
              ответить на комментарий
  • Zveroboy, 08.11.2018 20:54 #
    +1
    1
    Дзякуй! А Цара Ірада абавязкова пагляджу...бо гэта прабел майго дзяцінства.... 
    ответить на комментарий
    • batleya, 08.11.2018 20:57 #

      Варта, тым больш, што ў розных рэгіёнах быў трошкі "свой" цар.)) 
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 08.11.2018 20:59 #
        +1
        1
        І дзе я маленькі быў? Мне найбольш запомнілася казка на мове "Кароль Мацюсь Першы".
        ответить на комментарий
        • batleya, 08.11.2018 21:04 #

          Добрая казка! Ды і я ў дзяцінстве нічога аб батлейках не знаў і не ведаў - не ў інтарэсах Савецкай улады была рэлігійная інтэрмедыя, ды па сутнасці батлеечныя дзеі  - для дарослых былі.
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
57 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}