Этнашкола батлейка запрашае! / На Дзяды клічуць восені шаты!

Восеньскія дзяды, Асяніны, Змітраўкі... Так ( ды яшчэ і многа як!!!) на Беларусі называлі традыцыю памінання  продкаў пасля асноўных асенніх свят -  Прычыстай ды Пакрову і перад светлым святам Раства Хрыстова. 
Традыцыя шчымлівая і урачыстая адначасова. Я шмат разоў бачыў, як набягае сляза на мужчынскія вочы, як пяшчотна  папраўляюцца рукамі кветкі на надмагіллі, як святлеюць твары ў малітве за адышоўшых блізкіх.
І ў гэтыя дні як ніколі рэальнымі становяцца словы: "У Бога ўсе жывыя!",  і з фатаграфій родныя вочы, здаецца, ласкава ўсміхаюцца табе так,  нібы і не было хвілін жалобы і смутку!
Памятайма аб адышоўшых родных і блізкіх, сябрах і суседзях! І нам і ім гэта так патрэбна, і не толькі ў гэтыя дні!
Многае яшчэ я бы мог сказаць у гэты час, але так, як сказаў наш паэт Віктар Шніп сказаць будзе цяжка!!!
               Дзяды
Мільёны свечак асвяцілі край,
Каб душы продкаў бачылі ізноў,
Што помнім іх і нашая любоў –
Адзіны існуючы ў свеце рай.

Мы молімся, мы плачам, мы маўчым,
Праз гэтае жыцьцё свае крыжы
Нясём, нібы ратунак для душы,
І ў вечнасць адлятаем, нібы дым.

Мільёнам свечак цэлы дзень гарэць,
І нам глядзець у свет, куды ляцім,
Дзе мейсца ёсьць, было і будзе ўсім,
Дзе нам усіх любіць і разумець 
  • sonejka-ja, 31.10.2018 22:14 #

    Вельмі пранізліва, шчымліва, кранальна, сардэчна! Дзякуй! Таксама заўсёды на Дзяды прыгадваем сваіх дарагіх памерлых... А яшчэ калі працавала ў школе ў пачатковых класах, распрацавала сцэнар гэтага свята. Мае колішнія вучні, якім зараз за 30 гадоў, да гэтага часу яго прыгадваюць. У мяне таксама верш ёсць на Дзяды. Праўда, са Шніпам не раўняюся...  
    ответить на комментарий
    • batleya, 31.10.2018 22:43 #
      +1
      1
      Цікава! А падзяліцца вершам можаце?
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 31.10.2018 22:45 #
        +1
        1
        А заўтра будзе ў мяне ў блогу! Ужо набрала і адклала публікацыю... Так што дзякуй за ідэю!  Сама магла б і не сабрацца... Штосьці ў апошнія дні ў мяне час проста выцякае скрозь пальцы... 
        ответить на комментарий
        • batleya, 31.10.2018 22:47 #
          +1
          1
          Шыкоўны анонс!)) Буду чакаць! А наконт часу - тая ж хвароба!)
          ответить на комментарий
          • sonejka-ja, 31.10.2018 22:49 #
            +2
            2
            Шчыра дзякую!!!  Ой, я ўжо даўно прыйшла да высновы, што Зямля наша круціцца няправільна. І пара ўжо думаць штосьці пра колькасць гадзін у суткі і колькасць месяцаў у годзе, а таксама змясціць поры году.  Во размахнулася!!! 
            ответить на комментарий
            • Zveroboy, 31.10.2018 23:19 #
              +1
              1
              Віктар Шніп...ээ .гэта выпадкова не той, які пісаў аб "сабаках і гражданах"? 
              ответить на комментарий
              • batleya, 31.10.2018 23:28 #

                Той самы.
                ответить на комментарий
              • sonejka-ja, 31.10.2018 23:42 #

                А чаму ты ў мяне пытаешся??? Пытайся ў аўтара блогу, які яго ўзгадаў...
                ответить на комментарий
                • Zveroboy, 31.10.2018 23:42 #

                  Так выйшла...
                  ответить на комментарий
                  • sonejka-ja, 31.10.2018 23:43 #

                        Ну вось у гэтым ты ўвесь, Алесь!!! Алесь Няўвесь...   
                    ответить на комментарий
                    • Zveroboy, 31.10.2018 23:48 #

                      А што...шыкоўны псеўданімчык.... Але ж трэба трошкі пачытаць.  Расскажу табе свае гора. Завіс на творы сусветнай класікі - "Фауст". Баюся, ні асілю...А так хочацца быць сапраўдным інтэлектуалам.  Дабранач  
                      ответить на комментарий
                      • sonejka-ja, 31.10.2018 23:51 #

                           Дабранач, інтэлектуал! Псеўданім, на жаль, заняты. Проста яго ўзгадала... 
                        ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
57 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}