Этнашкола батлейка запрашае! / Песня і не проста...

 
 Ніколі не думаў, што пачую гэтую песню! Увогуле і думаць аб ёй забыўся, а вось на табе! Мае вельмі даходныя артысты з лямантам  - "А во якія гітаркі!!!)))" - прама ў мае акуляры падсунулі гэтае відэа. Я можа б і адмахнуўся, але.... песня!!! Палілася мелодыя і я праваліўся ў дзяцінства, у час, калі ў хаце маіх маладых бацькоў збіраліся такія ж як і яны, маладыя людзі і спявалі хіты таго часу! А я, лежачы за сцяной на сваім ложку,  слухаў і амаль мала што разумеў)) І восьі пасля запальнай "Куба, любовь моя" заспявалі так, што нават і мяне, малога бэйбуса, што ціха пахіхікваў з таго каляэстраднага "галашэння", нешта змусіла слухаць і слухаць. а потым чакаць, ці не паўтораць ізноў гэтую прыгажосць!
Прайшлі гады і я , сам ужо добры такі "корч", які раз пераглядваючы любімага "Міміно", нават і не падумаў, што пранізлівы  Буба Кікабідзе быў  адным з тых, хто сваёй песняй адкрыў майму сэрцу цуд харавога спеву! А сёння я так і застаўся сядзець доўгі час  з пакінутым маімі акторамі планшэтам, слухаючы чароўна гарманічныя "Тополя",  застаўшыся адзін на адзін са шчымлівым пачуццём  часу,  якога не вярнуць! Сентыментальнасць старасці, скажаце вы? Можа і так. Але  яшчэ можа і туга па сапраўдный і нефальшывай  творчасці.  Шчасця ўсім!)
  • sonejka-ja, 29.10.2018 23:57 #
    +1
    1
    Сапраўды, вельмі душэўныя песні былі даўней. І да сёння кранаюць. А жывыя гітары -- гэта і ўвогуле цуд!
    ответить на комментарий
    • batleya, 30.10.2018 00:07 #
      +1
      1
      Паверыце, толлькі цяпер і пачуў гэтыя гітары!
      ответить на комментарий
  • Lapka, 30.10.2018 06:24 #
    +1
    1
    Голоса какие!
    ответить на комментарий
    • batleya, 30.10.2018 12:51 #

      Так, сказаць што прыгожа значыць нічога не сказаць! Вельмі гарманічна і меладычна!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
57 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}