Этнашкола батлейка запрашае! / Сэрца на "Нябёсах".

Сёння, рыхтуючы чарговую батлеечную рэканструкцыю  да міжнароднага каляднага фестывалю "Нябёсы", злавіў сябе на думцы, што раблю гэта даволі  асэнсавана і нават прымерваюся ў думках да сцэны фестывалю, якая месціцца Ў адукацыйным цэнтры  Свята-Елісавецінскага  манастыра за Мінскам. 
Дарэчы, я ніколі не працаваў спецыяльна для фестываляў, бо працу па якой бы то ні было рэканструкцыі нельга прымеркаваць да якойсьці  канкрэтнай даты. А тут вось так ужо атрымліваецца. што падганяю сябе як магу , каб паспець да першай , Святачнай, нядзелі пасля Раства!
А ўсё той самы "чалавечы фактар"!!!! Паездзіўшы па розных паседжаннях, "круглых сталах", саветах. нарадах і г. д., што мелі сваёй мэтай справу адраджэння народнага беларускага тэатра батлейкі, чуў толькі дэкларацыі і дэкларацыямі ўсё абыходзілася. Ніхто не хацеў чуць аб спецыфічнай, нелітаратурнай мове мястэчка, аб яго культуры. што не ўпісваецца ў сённяшнія рамкі, і нават да ўзноўленых калядак  было стаўленне кшталту: "А может порифмуете строчки и как то понятнее слова поберёте"))   
А "Нябёсы" падкупілі прастатой! Кіраўнік фестывалю, Аляксандр Ждановіч, славуты калыханачны  Маляваныч, акцёр-профі з самай вялікай літары і з неабсяжнай любоўю да дзяцей у душы, а яго калегі !!! Я проста не верыў сваім вачам, што без афіцыёзаў, выканкамаў і ўсялякай іншай бяды людзі ствараюць маленькі цуд!  "Мы хочам падараваць усім свята!", - казалі арганізатары  і адразу прасілі выступіць для дзетак з асаблівасцямі псіхічнага развіцця, інтэрнат якіх месціцца ў Навінках, а потым была ўстанова. але толькі для такіх жа дарослых у Астрашыцкім Гарадку!  Я гатовы быў да ўсяго. але каб сустрэць такі акіян любові!!! Гэта было проста ашаламляльна! Мае акцёры - навучэнцы проста плакалі пасля прадстаўленняў, вырваўшыся з абдымкаў гэтых па сапраўднаму сонечных дзяцей і дарослых!

А непасрэдна тэатральны паказ, калі навокал цябе свецяцца храмы, анёлы. ялінкі на тэрыторыі манастыра,  а ў зале многа дзетак і іх бацькоў, дзе нават прафесійнае журы здаецца спявае разам з табой, дзе кожны  калектыў становіцца праз некалькі хвілін сябрам! І яшчэ там няма фальшы! Нідзе!  Мы з піцерскімі дзеткамі - акцёрамі па іх просьбе вечарам развучвалі  калядныя беларускія песні. а раніцой яны наперабой казалі, што амаль у кожнага ёсць родзічы на Беларусі (яны ўжо паспелі патэлефанаваць бацькам і ўсё разведаць!) І я вельмі ўдзячны ўсім, хто стварае гэтае свЯта, не шкадуючы свайго асабістага часу, не маючы аніякай матэрыяльнай выгоды, тым,  хто цалкам  растварае сябе ў Свяце, каб Святам стала кожная хвіліна!


 
  • sonejka-ja, 28.10.2018 21:04 #
    +1
    1
    ...чуў толькі дэкларацыі і дэкларацыямі ўсё абыходзілася. Ніхто не хацеў чуць аб спецыфічнай, нелітаратурнай мове мястэчка, аб яго культуры. што не ўпісваецца ў сённяшнія рамкі, і нават да ўзноўленых калядак  было стаўленне кшталту: "А может порифмуете строчки и как то понятнее слова поберёте")) 
      Оо-о-о, як жа гэта знаёма! Усё праўда, на жаль! І не толькі ў прымяненні да батлейкі. А пра "Нябёсы" я шмат чула і чытала добрага. Сапраўды, гэта такая душэўнасць, абсалютна шчырая і непадробная!!!  І з Вамі калісьці нават на гэтую тэму пагаварыць паспелі. Так што поспехаў Вам!
    ответить на комментарий
    • batleya, 28.10.2018 21:14 #
      +1
      1
      Дзякуй Вам за паразуменне і сардэчна запрашаю Вас і Вашых знаёмых на фестываль!
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 28.10.2018 21:15 #
        +1
        1
        Шчыра дзякую! Калі будзе хаця б невялічкая магчымасць -- дык вядома ж! 
        ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
57 постов
Посты блогера batleya
Показать еще 5 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}