Этнашкола батлейка запрашае! / Нарэшце... "Артэфакты"!!!

Добрага часу дня ўсім , паважаныя  сябры - блогеры! Праўду кажуць,  усё , што ні  робіцца - да лепшага! На курсах у Гродне заняткі доўжыліся аж да цёмнага, Гродзенская капэла, на якую хацеў патрапіць, канцэрты распачынае, на жаль, з наступнага тыдня, таму прыйшоўшы ў свой нумар пасля прагулак па вечаровых вулачках старога горада, уключыў тэлевізар і... тут жа патрапіў ( так ужо супала!) на праграму "Артэфакты" на канале Беларусь 3.
Сказаць, што я атрымаў асалоду гэта значыць нічога не сказаць. Пргаграма расказвае аб лёсе гістарычных артэфактаў, знайдзенных на Беларусі  ці вернутых на радзіму ў шыкоўным папулярна-гістарычным аспекце, прычым гістарызму гэта ані не  шкодзіць! Праект глядзіцца на адным дыханні яшчэ і таму, што вядучая праграмы Алена Даміева гэта ўвасабленне жаночай прыгажосці і розуму!
А вялікая колькасць экспертаў-гісторыкаў, дакументальных, архіўных сведчанняў робіць   праект самай яркай, на маю думку, падзеяй асенняга тэлесезона. І яшчэ. праграма зроблена з вялікай любоўю да сваёй зямлі, а гэта вельмі многа значыць у сённяшні манкуртаўскі час!
На жаль, няма запісаў праграмы ў сеціве, але, спадзяюся. гэта справа часу! Таму, калі надарыцца хвілінка, адкрыйце і вы для сябе  захапляючую гісторыю гістарычных каштоўнасцей нашай Беларусі!

 
  • sonejka-ja, 27.10.2018 12:41 #

    О, а я думаю: куды Вы зноў зніклі?! А Вы, аказваецца, па старажытнай Гародні гуляеце... 
    ответить на комментарий
    • batleya, 27.10.2018 18:32 #
      +1
      1
      ))Нешта і спраўды пачаў знікаць!))) Але адгуляў, з панядзелка на працу!
      ответить на комментарий
      • sonejka-ja, 27.10.2018 19:31 #
        +1
        1
        Зразумела! 
        ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
57 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}