Этнашкола батлейка запрашае! / Напамін аб былым.

Нарэшце сабраўся пісаць аб зробленных рэканструкцыях, аб фестывалі трошкі ўспамянуць ды вас, паважаныя сябры, запрасіць туды, але... але патэлефанавалі госці з Масквы, краязнаўчае аб'яднанне "Свая дарога" і абвясцілі, што едуць паглядзець  Мір. Гэта вам, скажу , не абы што! Адукаванейшыя людзі, якіх "казкамі пра белага бычка" не падмікіціш, тут трэба вылажыцца па поўнай і гэта класна, скажу я вам, дарагія мае! Бо калі ты не атрымліваеш раз пораз  добрай "калатні", то паціху занываеш. а яшчэ можа ўвогуле паказацца, што ты - адзіная ісціна, прычым на дробязі можна не ўважаць!
І вось, пасля экскурсіі ў Мірскім замку сустракаю сваіх гасцей у каледжы. аглядаем выставачную залу з работамі навучэнцаў. паціху рухаемся ў вытворчыя майстэрні, абмяркоўваем па дарозе праблемныя пытанні ў навучанні дзетак рамяству ( Я ж кажу, госці мае - людзі вельмі дасціпныя і падрыхтаваныя ў розных галінах дзейнасці!)). Іх па добраму зачароўваюць незакончаныя работы навучэнцаў, сталярныя верстакі і , асабліва, печ для абпальвання керамікі.

 
А затым мы сядзелі ў тэатральнай зале маёй батлейкі і яны проста чараваліся старымі народнымі кантамі ды калядкамі. спрабавалі вадзіць лялькі і проста кайфавалі ад гэтага ўсяго, прычым так па сапраўднаму!!!
І вось мы ўжо крочым па вуліцах пасёлка, дык вось тут , дарагія мае. мяне проста нібы працінае  наскрозь - людзі, ехалі мэтанакіравана з Масквы каб паслухаць гісторыю мястэчка  Мір! Яны не проста слухалі,  яны "глыталі " фразы аб Міры, перапытвалі, нешта запісвалі!  Такія слухачы з непадробным інтарэсам - вялікая рэдкасць! І я сам, хоць і хаджу тут кожны дзень па сотні разоў, пачаў  ізноў адкрываць для сябе  свой Мір: адрэстаўрваныя старыя будынкі. замак , паркавыя абшары...



 


 
Гасцей асабліва ўразіла тое, што поўнасцю захаваліся будынкі сінаног і іешывы, а вось яўрэя ніводнага няма. У вайну з 3800 яўрэяў, што жылі ў Міры, было закатавана 3600, а вось 200 чалавек змаглі ўцячы з гета, дзякуючы перакладчыку , дарэчы так сама яўрэю, Даніэлю Штайну,  і адратавацца ў знакамітым партызанскім атрадзе Бельскіх. Паслоя вайны ніхто з выжыўшых яўрэяў ніхто назад не вярнуўся.
Дарэчы, аказалася. што многія чыталі раман Людмілы Уліцкай "Даніэль Штайн. Перакладчык". але ніхто не ведаў, што рэальнай ягго асновай сталі трагічныя падзеі часоў вайны, што разварачваліся ў маленькім мястэчку Мір. Гэта зрабіла такое ўражанне, што мы зрабілі яшчэ адзін круг па вуліцах мястэчка і госці ад'язджалі ўжо прыцемкам, абяцаючы ўсё "пераварыць" і прыехаць ізноў. Я ведаю, яны так і зробяць, а я буду іх чакаць, каб ізноў , разам з імі, па новаму адкрыць для сябе свой Мір!
 
http://loveread.me/view_global.php?id=3366 

P.S. А сёння  мае госці  даслалі спасылку на мультфільм  Аляксандра Паўленка "Штетл" ( так яўрэі называлі мястэчка) Хаджу пад уражаннем !

 
  • sonejka-ja, 13.10.2018 22:24 #
    +1
    1
    Ух, як цікава!!! Пашанцавала Вам з гасцямі, а гасцям -- з Вамі!!!   Здорава!!!! І мульцік класны... Гэта ж трэба было столькі намаляваць...
    ответить на комментарий
  • batleya, 13.10.2018 22:55 #

    Дзякуй, мне заўсёды шанцуе на людзей! А мульт вельмі ўразіў!
    ответить на комментарий
  • GuVera, 13.10.2018 22:58 #
    +1
    1
    Цiкава! А мульт заутра увечары мабыць гляну, як толькi дабяруся да кампа)
    ответить на комментарий
  • Lapka, 14.10.2018 06:40 #
    +1
    1
    Я верю в их искренность, сейчас так мало настоящего.
    ответить на комментарий
    • batleya, 14.10.2018 13:01 #

      Сапраўды так!
      ответить на комментарий
  • Nayana, 15.10.2018 13:40 #
    +1
    1
    Ого! Романом я когда-то очень прониклась, не думала даже, что это с Миром как-то связано. Интересно!
    ответить на комментарий
    • batleya, 15.10.2018 14:36 #

      Вось так бывае!)
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
57 постов
Посты блогера batleya
Показать еще 5 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}