Этнашкола батлейка запрашае! / Свае героі

Неяк на нядзелі прыйшла добрая навіна -  гістарычны раман "Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц" украінскай пісьменніцы  Ірыны  Данеўскай пабачыў свет і ў нашай краіне!!! Чаму так узрадаваўся, спытаеце вы? Адкажу, гэты гістарычны персанаж нашай з вамі гісторыі нічым не саступае славутым героям Дзюма! Нездарма яго называлі слуцкім д'Артаньянам!
Сын славутага віленскага кашталяна Януша Радзівіла і графіні Брандэнбургскай Сафіі Гогенцоллерн за свае 49 гадоў паспеў паўдзельнічаць амаль ва ўсіх  вайсковых еўрапейскіх выправах першай паловы 17 стагоддзя - як казалі мемуарысты таго часу-"Дзе зброя там і Багуслаў!" ды тое ж самае можна было б сказаць і аб адносінах да жанчын гэтага Радзівіла.
Сябар герцага Аранскага і Людовіка ХІІІ, у 1648 годзе з рук кардынала Мазарыні атрымлівае званне генерал-палкоўніка іншаземных палкоў Францыі. І разам з тым, гарачы прыхільнік самастойнасці ВКЛ і дзеля гэтага пераходзіць на бок шведскага караля Карла Х і ваюе супраць Польскай Кароны.
А яшчэ па чарцяжах Багуслава Радзівіла былі створаны фартыфікацыйныя збудаванні ў Слуцку, ім было падрыхтавана мноства праектаў перабудавання Слуцка: храмы, ратуша, гандлёвыя будынкі.
Але 31 снежня 1669 года Багуслаў памірае ад інсульта. Быў пахаваны ў Кафедральным храме Кёнігсберга (Калінінграда), дзе і да сёння часткова захавалася яго надмагілле.
Думаю, кніга будзе вельмі цікавай! Адно шкада, што аўтарка рамана не беларуска!!! Але , хочацца думаць, усё яшчэ наперадзе!)

Кнігу можна замовіць у выдавецтве "Янушкевіч" у Мінску! 

 

 
  • Clown, 05.10.2018 14:56 #

    Вот только я сначала "Потоп" Сенкевича прочитал. Здесь он отрицательный персонаж :) Поэтому к нему буду относится предвзято :) Спасибо за информацию, может и куплю книгу при случае :)
    ответить на комментарий
    • batleya, 06.10.2018 08:56 #
      +1
      1
       ) Усё правільна, Сенкевіч пісаў з пазіцый польскага боку і канечне, Багуслаў Радзівіл там выглядае як антыгерой, які змагаўся супраць Польшчы. Дарэчы, я сам вельмі люблю чытаць творы і даследаванні аб персанажах, дзейнасць якіх па рознаму успрымалася іх сучаснікамі!
      ответить на комментарий
  • Clown, 05.10.2018 15:02 #

    Блин... Я понадеялся, что это историческое исследование :) Но судя по аннотации oz.by -- это художественное произведение :) Нет, пока брать не буду :)
    ответить на комментарий
    • batleya, 06.10.2018 09:22 #
      +1
      1
      Магу скіраваць Вас на часопіс "Доклады Национальной академии наук Беларуси" 2015 год т.5, №4? там ёсць артыкул "Автобиография" Богуслава Радзивилла как авторская исповедь -оправдание перед обществом Речи Посполитой. На жаль у самога мяне няма гэтага тэксту, яшчэ не расстараўся!)) Не даеду аніяк да Мінска!))
      ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 05.10.2018 15:29 #
    +1
    1
    Дзякуй, вельмі цікава!!! 
    ответить на комментарий
  • GuVera, 05.10.2018 15:34 #
    +1
    1
    Ах, якая цiкавасць! Чула пра графiню Сафiю Гогенцоллерн!) Ды увогуле люблю гicторыi пра Радзiвiлау,  а таксама нямецкiх графiнь i беларускiх князёун!) Спытаю знаёмых набыць мне гэтую кнiгу i прыслаць у Германiю.)
    ответить на комментарий
    • batleya, 06.10.2018 09:23 #

      Не пашкадуеце!
      ответить на комментарий
  • Bosco, 05.10.2018 15:53 #
    +1
    1
    Пачакаю версію для электроннай кнігі і куплю. 
    ответить на комментарий
  • Elem, 05.10.2018 17:37 #
    +1
    1
    дзякую! таксама пачаю электронная версіі - звычайна купляю потым, калі разумею, што хачу мець і перачытваць (разбэсціў мяне Інэт))
    ответить на комментарий
    • batleya, 06.10.2018 09:24 #

      Выдаткі сучаснасці!)))
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
batleya
49 постов
Посты блогера batleya
Показать еще 5 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}