На сэрцы!

Колькі дарог за апошнія дні! Але нешта не так на сэрцы!

Дарогі - бы бінты на стомленай душы.
Звіваюць так, каб неспакойнай ёй не чуць
Як плачуць , енчаць у глушы
Радзіннай памяці замшэлыя крыжы!

Не бачыць! Заглушыць бы енкат іх!
Але паўзбоч прылізаных муроў
З-за бэзу гляне-выклікне ізноў,
Лязом гатычных вежаў - па жывому!
Скалечанай зямлі маёй любоў! 

Гермы палаца Радзвілаў у вёсцы Паланечка.

Як ні банальна - туман...

Калі мы перастаем бачыць прыгажосць навакольнага, мы і не падазраем, што перасталі бачыць адзін аднаго. І здаецца сустракаемся, вітаемся, рашаем праблемы і нават жартуем, знаходзячы нейкія агульныя тэмы для падняцця настрою, толькі вось потым адчуваем, што нечага не хапіла! Тэлефануем. сустракаемся ў кафэ ізноў вырашаем нейкія пытанні. спрабуем  ухапіцца  хоць за што, каб запоўніць у душы нейкую незразумелую пустату, развітваемся, і , нават вельмі шчыра. але потым  ізноў мучаемся - штосьці не так!

І тады . тады навокал усё пакрывае туман!!! Стань на калені і пракрычы радасна словы малітвы! Бо…

Працуем!

На вуліцы бясконца цёплая восень, а ў маім каледжы халадзіна - парвала цеплатрасу (ну як звычайна, ацяпляльны ж сезон!))) Рабочыя варушацца , нібы жукі! Малайцы хлопцы, хутка ўсё лакалізавалі, спадзяюся , што скора пацяплее! Холаду не баюся, перажываю за батлеечных лялек - ва ўзросце ж ужо))) Але ім няма калі мерзнуць , бо нарэшце зачасцілі мае маленькія акцёры - дзятва з суседняй школы!!! Развучваем "Цара Ірада" - Каляды ж скора!))  І калі праца з дарослымі - гэта заўсёды спланаваны вынік, то з малечай - гэта проста радсная непрадказальнасць!!!!
Я проста купаюся ў іх шчырасці і  апантанасці…

На Дзяды клічуць восені шаты!

Восеньскія дзяды, Асяніны, Змітраўкі... Так ( ды яшчэ і многа як!!!) на Беларусі называлі традыцыю памінання  продкаў пасля асноўных асенніх свят -  Прычыстай ды Пакрову і перад светлым святам Раства Хрыстова. 
Традыцыя шчымлівая і урачыстая…

Настрой

Слухаю як падае лісце.

Жоўты дождж уперамежак з туманам

На плечы вуліц сцеле самотныя  кроплі бурштыну

Хутаюць дрэвы аблокі, а можа шукаюць прыпынку

Каб падаўжэй заставацца ў абдымках апошніх восеньскіх дзён

 І ў падарунак прынесці схаванае сонца ў калматых далонях.

Слухаю. Кроплі складаюцца ў словы,

Якія так доўга шукаў,  каб сказаць табе толькі адной -

Без цябе гэты свет несапраўдны!

Песня і не проста...

 
 Ніколі не думаў, што пачую гэтую песню! Увогуле і думаць аб ёй забыўся, а вось на табе! Мае вельмі даходныя артысты з лямантам  - "А во якія гітаркі!!!)))" - прама ў мае акуляры падсунулі гэтае відэа. Я можа б і адмахнуўся, але.... песня…

Сэрца на "Нябёсах".

Сёння, рыхтуючы чарговую батлеечную рэканструкцыю  да міжнароднага каляднага фестывалю "Нябёсы", злавіў сябе на думцы, што раблю гэта даволі  асэнсавана і нават прымерваюся ў думках да сцэны фестывалю, якая месціцца Ў адукацыйным цэнтры  Свята-Елісавецінскага  манастыра за Мінскам. 
Дарэчы, я ніколі не працаваў спецыяльна для фестываляў, бо працу па якой бы то ні было рэканструкцыі нельга прымеркаваць да якойсьці  канкрэтнай даты. А тут вось так ужо атрымліваецца. што падганяю сябе як магу , каб паспець да першай , Святачнай, нядзелі пасля Раства!
А ўсё той самы "чалавечы фактар"!!!! Паездзіўшы…

Нарэшце... "Артэфакты"!!!

Добрага часу дня ўсім , паважаныя  сябры - блогеры! Праўду кажуць,  усё , што ні  робіцца - да лепшага! На курсах у Гродне заняткі доўжыліся аж да цёмнага, Гродзенская капэла, на якую хацеў патрапіць, канцэрты распачынае, на жаль, з наступнага тыдня, таму прыйшоўшы ў свой нумар пасля прагулак па вечаровых вулачках старога горада, уключыў тэлевізар і... тут жа патрапіў ( так ужо супала!) на праграму "Артэфакты" на канале Беларусь 3.
Сказаць, што я атрымаў асалоду гэта значыць нічога не сказаць. Пргаграма расказвае аб лёсе гістарычных артэфактаў, знайдзенных на Беларусі  ці вернутых на радзіму ў…

Свята!!!

 
Надвор'е такое, што і само нібы кажа - "Святкуйма, людзі!" Са святым Пакровам усіх! "Ка Святому Пакрову  і хатка гатова! Гаспадар у ботах, гаспадыня  - у бокі,  гаспода сыта, а ў засеках жыта!"
Сапраўды, ладу і дабрабыту вашым родным і блізкім…

Напамін аб былым.

Нарэшце сабраўся пісаць аб зробленных рэканструкцыях, аб фестывалі трошкі ўспамянуць ды вас, паважаныя сябры, запрасіць туды, але... але патэлефанавалі госці з Масквы, краязнаўчае аб'яднанне "Свая дарога" і абвясцілі, што едуць паглядзець  Мір. Гэта вам, скажу , не абы што! Адукаванейшыя людзі, якіх "казкамі пра белага бычка" не падмікіціш, тут трэба вылажыцца па поўнай і гэта класна, скажу я вам, дарагія мае! Бо калі ты не атрымліваеш раз пораз  добрай "калатні", то паціху занываеш. а яшчэ можа ўвогуле паказацца, што ты - адзіная ісціна, прычым на дробязі можна не ўважаць!

batleya
57 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}